 |
 |
| |
 |
 |
 |
 |
Слухайце што раскажу: у суботу сустракала тату на вакзале - прыйшла крыху загадзя, і да мяне прычапілася нейкая жанчына - таксама сустракала кагосьці. А жанчыны ад 50 год ну амаль усе нешта вельмі мяне любяць. І тая пачала размову, нарабіла кампліментаў, распытвала, ці ёсьць дзеці, а ці харошы муж, ну і г.д. - і відавочна была ў захапленьні ад мяне, весела бавіла час :) А калі патэлефанаваў тата і я пачала зь ім на беларускай размаўляць, жанчынка мая зьбялела, пачала рабіць маленькія крокі назад, і, адышоўшы мо на метр, пабегла так, як, мабыць, даўно ня бегала ) Дома будзе расказваць, як яе спрабавалі "ахмурыць атмарозкі" :) Сьмешна гэта, але ж і сумна :( Tags: мова Current Mood: thoughtful
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
| |
 |
 |
 |
 |
Cьветлая памяць Уладзімеру КаткоўскамуУЛАДЗІМІР КАТКОЎСКІ Каткоўскі — рупны web-мастак, Умее зрушана, нязмушана Сайт па-крывіцку ўбачыць так, Што сайт Рашуча зьбеларушвае Ўсіх праз дапытны інтэрнэт, Каму баліць крывіцкі сьвет. © Рыгор Барадулін
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
|
 |